красавік 1995 «Права на ганьбу»
Але такія людзі - падманутыя і непрадбачлівыя - толькі частка электарату Лукашэнкі. Ёсьць і іншы бок праблемы, пра які не прынята гаварыць журналістам і асабліва палітыкам. Гэта - вечная і таямнічая схільнасьць чалавека да зла і нянавісьці... «Народны заступнік» вельмі трапна і ярка адлюстраваў у сваёй асобе і фразэалогіі тое ачмурэньне, азлабленьне, прагу помсты ўсім «сыценькім і чысьценькім», якая існуе сярод часткі насельніцтва.
9.06.1995 Трэба «паступіцца прынцыпамі», каб ня страціць Беларусь
А цяпер давайце падумаем, якое мы - 25-30% насельніцтва з культурна-нацыянальна-рынкава-дэмакратычнай накіраванасьцю - маем права перашкаджаць астатнім існаваць так, як яны хочуць. Колькі можна «цягнуць за вушы» ў лепшае жыцьцё? Як гаворыцца ў крымінальным кодэксе, няведаньне законаў не вызваляе ад адказнасьці. Калі людзі не разумеюць дэмакратыю, культуру, рынак, незалежнасьць, чаму нехта лічыць, што яны іх заслужылі? За ўсё ў жыцьці трэба плаціць.
4.11.1995 Свабоду Квэбэку!
Нібыта ўвесь сьвет паставіў сабе за мэту прыйсьці да нейкага адзінага парамэтру - чалавек карычневай скуры (ня чорны і ня белы), які любіць гамбургеры, песьні Майкла Джэксана і фільмы з Арнольдам Шварцэнэгерам.
20.02.1996 Нацыя радыкалаў
Сям'я, рэлігія, закон, нацыя, дзяржава, уласнасць - для большасці насельніцтва гэта, па сутнасці, пустыя словы. Мы выбіраем сабе прэзідэнта за ягоныя рэвалюцыйныя лозунгі і абяцанні ўсё перамяніць, абіраем у парламент сама радыкальную - камуністычную - партыю, і думаем, што нас пакінуць у спакоі.
14.05.1996 Парламенцкая памінальная
7.06.1996 Народжаны ў Беларусі
Ты не ведаеш сумненняў, працуеш локцямі і таму перамагаеш. Гадоў праз 5-7 здзяйсняецца першая частка «беларускай мары» - кватэра ў Менску. Галоўнае - слухацца начальства і старанна выконваць усё, што ад цябе патрабуецца. Глядзіш - наступае момант, і ты сам становішся начальнікам. Перад табою ззяе светлы прыклад сялянскіх дзяцей - ад усіх сябраў Палітбюро да першага беларускага прэзідэнта.
9.07.1996 У межах прыстойнасці
Сёння няма ніякіх падставаў спадзявацца, што расейская ўлада па нейкіх абстрактных ідэйных прычынах пачне падтрымліваць беларускую апазіцыю - ці то ліберальную, ці нацыянал-дэмакратычную. Для Расеі стратэгічна выгадна бачыць у Беларусі лаяльны да Масквы палітычны рэжым, які б забяспечваў ці хаця б не перашкаджаў замацаванню на гэтай зямлі расейскіх эканамічных і геапалітычных інтарэсаў.
19.07.1996 Дробязі жыцця
Больш за ўсё на свеце я не люблю хварэць. Апошнія гады я займаюся выключна самалячэннем, бо не хачу зведваць усе гэтыя блуканні па пакутах шматлікіх кабінетаў, дзе ў кожным другім няма лекаркі, бо яна за сцяной абмяркоўвае з калегай, чаму ім так мала плацяць. «А за што вам плаціць больш?» - хочацца спытаць мне, калі пасля слоў «пачакайце хвілінку» ўрачыха знікае на гадзіну.
11.10.1996 Канфармізм
Канфармізм выпрацоўваў сваю сістэму каштоўнасцяў, сваю беларускую савецкую мару. Рэдка хто звязваў свой кар'ерны рост толькі з уласнымі прафесійнымі якасцямі - кар'еру можна было зрабіць толькі ў калектыве. Слухайся начальства, рабі, што табе гавораць, асабліва не высоўвайся, але і «не адрывайся ад калектыву» - з усімі ў курылку, з усімі чарачку. Хутка сам станеш начальнікам і дзесяткі менш удалых, спрытных і кемлівых будуць цябе слухацца.
29.11.1996 Чорная камедыя
Памятаю тое прыгнечанае і нават трагічнае пачуццё, з якім я ўспрыняў вынікі галасавання ў траўні 1995 года. Самае жахлівае было разумець, што гэта сапраўды выбар народа. Было адчуванне ўласнага паражэння і пройгрышу. Уражанне ад цяперашніх «вынікаў рэферэндуму» кардынальна іншае. «Камедыя» - адзінае слова, якое прыходзіць у галаву. Страшная, чорная, трагічная, але - камедыя. Хаця, з іншага боку, толькі рагатаць і засталося - весела альбо істэрычна.
4.03.1997 Вясковы тупік
Часам нацыянальная самаідэнтыфікацыя, звязаная з традыцыйнымі сялянскімі каштоўнасцямі, успрынятымі без крытычнага супастаўлення з сучасным жыццём, перашкаджае нацыі зрабіць крок наперад… Сутыкнуўшыся з фактам сваёй палітычнай і эканамічнай неразвітасці, беднасці, адсталасці - нацыянальныя інтэлектуалы пачынаюць прыдумляць самыя разнастайныя, часам неверагодныя міфы. Напрыклад, у расейцаў гэта гучыць так: «Мы бедные, зато духовные, во всем мире грязь, у нас чистота»... У нас у Беларусі - гэта абагаўленне вясковай чысціні, «шчырасці», матэрыяльнай стрыманасці, духоўнае неўспрыманне гарадской цывілізацыі. Пісьменнікі, якія жывуць у гарадах, з замілаваннем успамінаюць сваю родную вёску, не жадаючы, аднак, туды пераязджаць.
|